Тамаз Піпія – футбольны заўзятар клуба “МТЗ-РІПА”, быў затрыманы 26 верасня ў Гродне па падазрэнні ў арганізацыі масавых беспарадкаў 23 верасня, пасля таемнай інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі, паведамляе spring96.org.
Знаходзіцца ў статусе падазраванага па ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса і ўтрымліваецца ў СІЗА г. Мінска.
Праваабарончай супольнасцю Тамаз Піпія прызнаны палітвязнем.