Сяргей Спарыш

Сяргей Спарыш з’яўляецца генеральным сакратаром незарэгістраванай партыі «Народная Грамада», якую ўзначальвае Мікалай Статкевіч.

Хроніка пераследу

Сяргей Спарыш быў затрыманы 25 чэрвеня супрацоўнікамі міліцыі ў цывільным, якія з прымяненнем фізічнай сілы выцягнулі яго з кватэры. Падставай для затрымання стаў раней вынесены Сяргею Спарышу адміністратыўны арышт на 15 сутак за ўскладанне кветак на Вайсковых могілках г. Мінска 8 траўня гэтага года. 9 ліпеня стала вядома, што ў дачыненні да яго заведзена крымінальная справа па ч.1 арт. 342 КК па падзеях 29 мая ў Гродне.

На гэты момант Сяргей Спарыш з’яўляецца падазраваным па гэтай справе і знаходзіцца ў ІЧУ г. Мінска.

Праваабарончай супольнасцю Сяргей Спарыш прызнаны палітвязнем.

 

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні