Сяргей Гардзевіч

Сяргей Гардзіевіч – журналіст інтэрнэт-выдання “Першы рэгіён” з Драгічына.

22 снежня 2020 г. па дарозе з Драгічына ў Брэст ён быў затрыманы супрацоўнікамі АМАП. Пазней у яго кватэры адбыўся ператрус, журналіста затрымалі на 72 гадзіны па ўзбуджанай у дачыненні да яго крымінальнай справе па арт. 368 КК (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь). Гаворка ідзе нібыта пра рэпост паведамлення ў адной з драгічынскіх груп у Viber, да якой мае дачыненне Сяргей Гардзіевіч.

25 снежня ў дачыненні да Сяргея Гардзіевіча была абраная мера стрымання ў выглядзе хатняга арышту.

31 снежня стала вядома, што Сяргею Гардзіевічу прад’яўлена абвінавачванне па частцы 1 артыкула 368 Крымінальнага кодэкса РБ («Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»), паведамляе БАЖ.

Цяпер пад хатнім арыштам Сяргей Гардзіевіч не можа карыстацца тэлефонам і інтэрнэтам: такім чынам ён фактычна пазбаўлены магчымасці займацца журналісцкай дзейнасцю і забяспечваць сям’ю.

«Віну ў прад’яўленым абвінавачванні Сяргей Гардзіевіч не прызнаў. Ён гатовы змагацца і даказваць сваю невінаватасць», — распавяла адвакат Вольга Аксюцік.

Праваабарончай супольнасцю Сяргей Гардзевіч прызнаны палітвязнем.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні