Сяргей Брыль – барысаўчанін, працуе слесарам на “Белпрамімпэкс”.
Быў затрыманы 23 верасня на працы ў Мінску ў межах справы аб масавых беспарадках, а па месцы жыхарства быў праведзены вобшук і канфіскаваная ўся тэхніка, паведамляе spring96.org.
2 кастрычніка яму было прад’яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса – “Удзел у масавых беспарадках”, а тэрмін утрымання пад вартай працягнуты на два месяцы.
Праваабарончай супольнасцю Сяргей Брыль прызнаны палітвязнем.