Сяргей Альшэўскі

Сяргей Альшэўскі нарадзіўся 15 мая 1984 году. Фінансавы дырэктар Прэс-клуба.

Быў затрыманы 22 снежня ў офісе Прэс-клуб. У яго загарадным доме прайшоў ператрус (у той момант там знаходзілася яго жонка), пасля якога з хаты забралі ўсе ноўтбукі, макбук жонкі Сяргея і ўсе яе банкаўскія карты. Пасля затрымання Сяргея даставілі на допыт у Дэпартамент фінансавых расследаванняў, інфармуе spring96.org.

31 снежня стала вядома, што Сяргею Альшэўскаму прад’яўленае абвінавачванне па ч. 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса — ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні