Святлана Купрэева — сяброўка сям’і Віктара Бабарыкі і каардынатарка яго ініцыятыўнай группы па адным з раёнаў Мінска.
Святлана — дачка беларускага паэта і пісьменьніка Міколы Купрэева. Была блізкай сяброўкай жонкі Віктара Бабарыкі Марыны, якая загінула ў 2017 годзе, хросная маці ягонай дачкі.
Муж Святланы Міхаіл Краўцэвіч таксама ўваходзіць у склад ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі.
Маці Святланы Купрэевай распавёў svaboda.org, што пераслед дачкі звязаны з тым, што яна ўвайшла ў ініцыятыўную групу альтэрнатыўнага кандыдата.
Святлана цяпер на пенсіі, ніколі не працавала ні ў «Белгазпрамбанку», ні ў кампаніях «ПрыватЛізінг», «Кампары», «Кентаўр».
“Нічога супрацьзаконнага яна не рабіла. Яны проста бяруць на змор і хочуць, каб Віктар зняў сваю кандыдатуру. Усё робіцца не па розуме і непрыстойна”, – дадала маці Святланы Купрэевай.
Хроніка пераследу
11 чэрвеня 2020 году ў доме Святланы Купрэевай прайшоў вобшук, а саму жанчыну даставілі ў СІЗА КДБ на допыт, пасля чаго пакінулі пад вартай.
15 чэрвеня адбыўся вопіс і арышт маёмасці ў кватэры, дзе Святлана Купреева пражывае з 81-гадовай мамай Таццянай Гаўрыс.
Перадаць Святлане ў СІЗА рэчы першай неабходнасці атрымалася толькі праз чатыры дні пасля затрымання.
Падчас арышту супрацоўнікі ДФР пакінулі пастанову, у якой напісана, што арыштаваная Святлана Купрэева падазраецца ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса – “Ухіленне ад выплаты сумаў падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры”.
Праваабарончай супольнасцю Святлана Купрэева прызнана палітвязнем.
palitviazni.info