Руслан Парфёнаў нарадзіўся 19 лютага 1980 году.
Сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай з Мазыра.
19 жніўня, праз суткі пасля таго, як Руслан выйшаў з 10-суткавага арышту за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, ён быў затрыманы зноў у межах крымінальнай справы аб “Масавых беспарадках”, інфармуе spring96.org.
Варта адзначыць, што падчас першага яго арышту Па БТ і АНТ пра яго паказвалі сюжэты, што ён нібыта рабіў “ежей”, каб спыняць тэхніку міліцыі. Але ў кадры паказалі не Руслана, а зусім іншага мужчыну.
Праваабарончай супольнасцю Руслан Парфёнаў прызнаны палітвязнем.