Павел Пяскоў – абвінавачаны ў супраціўленні супрацоўнікам АМАПу з ужываннем гвалту падчас затрымання сілавікамі мірных пратэстоўцаў на акцыі 19 чэрвеня 2020 года ў г. Маладзечна.
У той дзень міліцыя адвольна, з ужываннем непрапарцыйнага гвалту затрымала аднаго з прысутных пратэстоўцаў, сцвярджаючы, што той актыўна ўдзельнічаў у несанкцыяваным мерапрыемстве. Павел Пяскоў знаходзіўся побач з некалькімі дзесяткамі гараджан, якія спрабавалі не даць затрымаць удзельнікаў мірнага сходу, інфармуе spring96.org.
29 верасня 2020 года суд Маладзечанскага раёна вынес прысуд Паўлу Пяскову па ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса і пакараў яго 3 гадамі і 3 месяцамі пазбаўлення волі.