Павел Дрозд нарадзіўся 24 студзеня 1986 году.
Быў затрыманы 3 лістапада па падазрэнні аб узломе кампутарнай сеткі Мінгарвыканкама (ч. 2 арт. 349 КК) і па падазрэнні ў здзяйсненні дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК), паведамляе spring.96.org.
Пазней яму былі прад’яўлены абвінавачванні па гэтых артыкулах.
Праваабарончай супольнасцю Павел Дрозд прызнаны палітвязнем.