Міхаіл Калішук – быў затрыманы і збіты супрацоўнікамі АМАПу 10 жніўня ў Брэсце. 11 жніўня Міхаіла адпусцілі.
31 жніўня яго паўторна затрымалі па падазрэнні ва ўдзеле ў масавых беспарадках.
Знаходзіцца ў статусе падазраванага па арт. 293 Крымінальнага кодэкса і ўтрымліваецца ў СІЗА г. Брэста, паведамляе spring96.org.
Праваабарончай супольнасцю Міхаіл Калішук прызнаны палітвязнем.