Мікіта Ганчароў – быў затрыманы на працоўным месцы ў Брэсце супрацоўнікамі АМАП 11 жніўня. Пасля чаго Мікіту даставілі ў гараж на тэрыторыі Ленінскага РАУС, дзе яго пачалі збіваць. 14 жніўня ён быў адпушчаны, але 22 жніўня Мікіту зноў затрыманы ў межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках, паведамляе spring96.org.
Мікіце Ганчарову прад’яўлена абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса – “Удзел у масавых беспарадках”.
Праваабарончай супольнасцю Мікіта Ганчароў прызнаны палітвязнем.