Мікалай Шаметаў

Мікалай Шаметаў нарадзіўся6 чэрвеня 1990 году.

Быў затрыманы 21 снежня на парозе школы, куды ён адводзіў сваю дачку. Быў праведзены ператрус у яго кватэры, у аўтамабілі, на офісе, дзе ён працаваў. Падчас ператрусаў канфіскавалі ноўтбук, тэлефон і працоўны жорсткі дыск. Пры гэтым пастанову на ператрус, пастанову на арышт, іншыя копіі дакументаў па ператрусу і канфіскацыі яго жонцы адмовіліся пакідаць.

31 снежня Мікалаю прад’явілі абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і пакінулі пад вартай у СІЗА-1 у Мінску, інфармуе spring96.org.

Мікалай з’яўляецца шматдзетным бацькам.

Прваабарончай супольнасцю Мікола Шаметаў прызнаны палітвязнем.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні