Мікалай Чарняўскі

Мікалай Чарняўскі – 33-гадовы рабочы з Гарадка (Віцебская вобласць). Раней ён працаваў рабочым у вайсковай частцы, апошнія некалькі гадоў працаваў неафіцыйна. Жыў з маці і бабуляй.

Першы раз быў затрыманы ў кастрычніку на 72 гадзіны, другі раз – у лістападзе. Падставай стала крымінальная справа па арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады») і арт. 365 КК («Умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў»), паведамляе spring.96.org.

Паводле следства, 22 жніўня Мікалай Чарняўскі пакінуў у адным з тэлеграм-каналаў каментар, у якім абразіў супрацоўніка міліцыі, а таксама пагражаў апублікаваць ягоныя асабістыя дадзеныя.

15 снежня суд Гарадоцкага раёну асудзіў Мікалая Чарняўскага на паўтары гады калоніі агульнага рэжыму па гэтых артыкулах.

Праваабарочнай супольнасцю Мікалай Чарняўскі прызнаны палітвязнем.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні