Марыя Несцерава нарадзілася 12 верасня 1966 году.
Марыя Несцерава скончыла факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Потым амаль усё жыццё працавала дзяржаўнай служачай. Вядома, што Марыя каля васьмі гадоў прапрацавала ў Мінскай рэгіянальнай і цэнтральнай мытні старэйшай інспектаркай. Яна звольнілася з мытні каля дзесяці гадоў таму.
Жанчына была затрымана пасля 8 вечара 23 кастрычніка на лесвічнай клетцы каля сваёй кватэры. Да яе прыйшлі з вобшукам супрацоўніка ГУБАЗіК, пасля яго Марыю павезлі на допыт, паведамляе spring96.org.
Жанчыне прад’явілі абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках у Мінску).
Праваабарончай супольнасцю Марыя Несцерава прызнана палітвязнем.