Марыя Каленік нарадзілася 1 чэрвеня 1998 году.
Марыя Каленік – студэнтка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
Была затрымана 12 лістапада ў межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). У кватэры, у якой жыве дзяўчына, прайшоў ператрус, паведамляе spring96.org.
Марыі прад’яўлена абвінавачванне.
Праваабарончай супольнасцю Марыя Каленік прызнана палітвязнем.