Марыя Бабовіч

Марыя Бабовіч – была затрыманая 9 верасня каля ст. м. “Пушкінская” ў Мінску за нанясенне надпісу “Не забудзем” на тратуары. У дачыненні да Марыі была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 339 КК – “Хуліганства, здзейсненае групай асобаў”. Праз некалькі дзён яе выпусцілі, аднак пазней зноў выклікалі ў міліцыю, дзе азнаёмілі з пастановай па арт. 341 Крымінальнага кодэкса, паведамляе spring96.org.

Пазней абвінавачванне зноў было перакваліфікаванае на ч. 2 арт. 339 і ч. 2 арт. 218 КК – “Наўмысныя знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці, здзейсненыя агульнанебяспечным спосабам альбо якія пацягнулі прычыненне шкоды ў буйным памеры”, а Марыю затрымалі і пакінулі пад вартай.

Праваабарончай супольнасцю Марыя Бабовіч прызнана палітвязнем.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні