Марына Глазава

Марына Глазава – 25-гадовая настаўніца польскай і англійскай моваў з Брэста.

Яна была затрыманая 23 верасня ў сябе дома. Падставай для затрымання стала падазрэнне ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (“Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак”). Ёй прад’яўляюць тое, што яна 13 верасня ў Брэсце “арганізавала масавыя беспарадкі ў выглядзе карагодаў”. Ёй прад’явілі абвінавачванне, паведамляе spring96.org.

Праваабарончай супольнасцю Марына Глазава была прызнана палітвязнем.

24 лістапада яна была пераведзена пад хатні арышт.

 

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні