Лілія Уласава — сябра прэзідыўму Каардынацыйнай Рады, вядомая юрыстка і міжнародная медыятарка, партнёрка і дырэктарка юрыдычнай кампаніі “Уласава, Міхэль і партнёры”.
Была затрыманая 31 жніўня 2020 г. супрацоўнікамі Дэпартаментам фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантроля.
Супраць Ліліі Уласавай была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 243 КК (ухіленне ад падаткаабкладання).
Трэба адзначыць, што ад моманту стварэння Каардынацыйнай Рады і абрання ёй прэзідыўма іх сябры падвяргаюцца жорсткаму ціску з боку ўладаў Беларусі. Генеральнай пракуратурай па факце стварэння і дзейнасці КР была ўзбуджаная крымінальная справа па арт. 361 КК (заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь), у межах якой адбываліся актыўныя выклікі на допыты як сябраў прэзідыўма, так і сябраў Каардынацыйнай рады, паведамляе sping96.org.
Праваабарончай супольнасцю Лілія Уласава прызнана палітычнай зняволенай.
19 кастрычніка мера стрымання была змененая на хатні арышт. 23 кастрычніка хатні арышт быў скасаваны.