Лявон Халатран нарадзіўся 27 сакавіка 1986 году.
Валанцёр штаба Віктара Бабарыкі, кіраўнік Ruin Bar Ok16.
11 жніўня Лявон выйшаў са сваёй кватэры на вуліцы Гая і дагэтуль туды не вярнуўся. Яму выставілі абвінавачванне пач.2 арт. 293 КК РБ (удзел ў масавых беспарадках), паведамляе spring96.org.
Некалькі дзён блізкім Лявона нічога не было вядома пра яго месцазнаходжанне. 14 жніўня яго адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе і накіравалі на медыцынскую экспертызу ва ўпраўленне Следчага камітэта. Сям’я і сябры бачылі, як Лявон заходзіў у будынак і былі гатовыя яго сустрэць, але ўстанова зачынілася, а Лявона так і не выпусцілі. Праз некалькі гадзін стала вядома, што меру стрымання змянілі на ізалятар.
9 кастрычніка была верагоднасць, что Халатрана адпусцяць пад асабістае даручальніцтва, але гэтага не адбылося.
Праваабарончай супольнасцю Лявон Халатран прызнаны палітвязнем.