Кірыл Паўлавец

Кірыл Паўлавец – быў затрыманы 4 кастрычніка пасля «Марша вызвалення палітвязняў». Па арт. 23.34 КаАП яго асудзілі на 14 сутак арышту, але на волю ён так і не выйшаў. Яму прад’явілі абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Кірылу Паўлаўца 30 гадоў, працаваў будаўніком.

“4 кастрычніка муж вярнуўся з прагулкі з горада, толькі сеў паесці, зазваніў тэлефон, папрасілі адагнаць машыну, – распавяла Tut.by Таццяна Паўлавец, жонка палітвязня. – А праз паўгадзіны Кірыл патэлефанаваў і сказаў, што яго затрымалі, адвезлі ў РУУС. Больш я яго не бачыла.

Не ведаю ніякіх падрабязнасьцяў справы, следчы сказала, што муж праходзіць па арт. 342 КК. На фоне ўсяго гэтага гаспадыня здымнай кватэры сказала вызваліць жыллё праз шэсць дзён, ёй не падабаецца гэтая сітуацыя, а ў нас двое маленькіх дзяцей… Не ведаю, у чым вінавацяць Кірыла, але дакладна ведаю: ён добры чалавек, мы не адзін год жывем разам”.

Праваабарончай супольнасцю Кірыл Паўлавец прызнаны палітвязнем.

 

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні