Кім Самусенка

Кім Самусенка – актывіст, сябра рады грамадскага руху “Дзея”.

Кіма затрымалі 3 лістапада пасля вобшукаў у яго дома і доме ягонай маці. Следчы камітэт заявіў, што ён і яго знаёмы датычныя да ўзлома камп’ютарнай сістэмы Мінгарвыканкама. Акрамя гэтага, Следчы камітэт заявіў, што Кім Самусенка «з’яўляўся актыўным ўдзельнікам несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў на тэрыторыі сталіцы з 9 жніўня гэтага года».

Кіму прад’явілі абвінавачванні па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і па ч. 2 арт. 349 КК (доступ да кампутарнай інфармацыі, учынены групай асоб па папярэдняй змове).

Праваабарончай супольнасцю Кім Самусенка прызнаны палітвязнем.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні