Ксенія Сырамалот

Ксенія Сырамалот – студэнтка факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, прэс-сакратарка “Задзіночання беларускіх студэнтаў”, валанцёрка Праваабарончага цэнтру “Вясна”.

Ксенія была затрымана 12 лістапада ў межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Па месцы жыхарства актывісткі быў праведзены вобшук. 20 лістапада ёй было прад’яўлена абвінавачванне. Ёй абрана мера стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай тэрмінам на два месяцы, паведамляе spring96.org.

Праваабарончай супольнасцю Ксенія Сырамалот прызнана палітвязнем.

 

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні