Кацярына Барысевіч нарадзілася 2 красавіка 1984 году.
Кацярына Барысевіч – журналістка партала TUT.BY.
Была затрыманая 19 лістапада ў сувязі з крымінальнай справай аб нібыта раскрыцці медыцынскай таямніцы збітага да смерці Рамана Бандарэнкі (ч.3 арт. 178 КК ). Яна прывяла ў артыкуле словы лекара аб адсутнасці ў крыві рамана алкаголю, што супярэчыла заявам прадстаўнікоў уладаў, паведамляе spring96.org.
Кацярыну спачатку змясцілі ў СІЗА КДБ, затым перавялі ў СІЗА-1. Ёй прад’яўлена абвінавачванне.
Праваабарончай супольнасцю Кацярына Барысевіч прызнана палітвязнем.