Кася Будзько – прыхільніца “Задзіночання беларускіх студэнтаў”, студэнтка Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэту.
Кася была затрымана 12 лістапада ў межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). У доме, дзе жыве Кася, праведзены ператрус, паведамляе spring96.org.
Праваабарончай супольнасцю Кася Будзько прызнана палітвязнем.