Зміцер Казлоў

Блогеру Зміцеру Казлову (Шэры Кот) 31 год, жыве ў прыгарадзе Оршы — Барані.

Скончыў 4 курсы Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Вучыўся на агранома.

Блогерствам захапіўся ў 2017 годзе, калі шмат людзей выказвалі незадаволенасць дэкрэтам аб “дармаедах”. Хацеў расказваць пра розныя тэмы, але «палітыка ўцягнула», піша svaboda.org.

Ягоны YouTube-канал «Шэры кот» мае звыш 7 тысяч падпісчыкаў.

Жыве на ахвяраванні падпісчыкаў. Пазначыў іх як крыніцу даходу ў выбарчай дэкларацыі аб даходах.

Быў кандыдатам у дэпутаты на леташніх выбарах у Палату прадстаўнікоў як актывіст «Еўрапейскай Беларусі». За лозунг «Фальшывым выбарам баста» ягоную рэгістрацыю скасавалі.

Храналогія пераследу

Зміцер Казлоў быў затрыманы 10 чэрвеня разам з актывістамі “Еўрапейскай Беларусі” Арцёмам Чарняком і Міхаілам Бандарэнкам.

На наступны дзень ён быў асуджаны на 20 сутак арышту і, адпаведна, мусіў выйсці на волю 30 чэрвеня. Але ён і далей застаецца за кратамі. Вядома, што блогер пераведзены ў СІЗА-1 на вул. Валадарскага.

У адносінах да Зміцера Казлова заведзена крымінальная справа па ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Праваабарончай супольнасцю Зміцер Казлоў прызнаны палітвязнем.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні