Дзяніс Жук – жыхар Брэста, затрыманы 26 лістапада у межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках у горадзе ў жніўні.
У той жа дзень па месцы жыхарства і месцы прапіскі Дзяніса прайшоў ператрус. Яму прад’яўлена абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 КК РБ – удзел у масавых беспарадках, паведамляе spring96.org.
Змешчаны пад варту ў СІЗА у Брэсце.
Праваабарончай супольнасцю Дзяніс Жук прызнаны палітвязнем.