Дзяніс Гуцін 

Дзяніс Гуцін – адміністратар канала «Масюкоўшчына», затрыманы 22 верасня ў Мінску. Супрацоўнікі ГУБАЗіКа прыйшлі да яго дадому з аглядам і затрымалі, паведамляе spring96.org.

Пасля 15-сутачнага арышту па арт.23.34 КаАП ён на волю не выйшаў. Яму прад’явілі абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Праваабарончай супольнасцю Дзяніс Гуцін прызнаны палітвязнем.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні