Дзмітрый Рабцэвіч — дырэктар IT-кампаніі PandaDoc.
Быў затрыманы 2 верасня 2020 г. У той жа дзень у мінскім офісе кампаніі PandaDoc, а таксама ў прыватных кватэрах некаторых яе супрацоўнікаў, адбыліся ператрусы, які праводзіліся супрацоўнікамі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантроля.
Заснавальнік кампаніі PandaDoc Мікіта Мікада пасля падзеяў 6-11 жніўня запусцілі інцыятыву Protect Belarus для дапамогі супрацоўнікам сілавых ведамстваў, якія пазбавіліся работы з-за адмовы выконваць злачынныя загады. За гэты час ініцыятыва атрымала больш за 500 заявак на такую дапамогу, а некаторыя з такіх гісторый атрымалі шырокі грамадскі рэзанс.
Дзмітры Рабцэвіч ўтрымліваўся пад вартай у СІЗА-1 ў якасці падазраванага па крымінальнай справе, узбуджанай па ч. 4 арт. 210 КК (крадзёж шляхам злоўжывання службовым становішчам), паведамляе spring96.org.
Праваабарончай супольнасцю Дзмітрый Рабцэвіч прызнаны палітвязнем.
Быў вызвалены з-пад варты 11 кастрычніка, мера стрымання спачатку была змененая на хатні арышт, а пасля – на падпіску аб невыяздзе.