Дзмітрый Папоў – мадэратар сацыяльных сетак “Краіны для жыцця”, знік увечары 4 чэрвеня. Грамадзянін РФ. У Расіі кіраваў праектамі “Мужское государство” і “Сканер”.
Перад знікненнем ён запісаў відэа, у якім распавядае, што яго шукаюць міліцыянты і хочуць затрымаць у межах крымінальнай справы. Толькі праз некалькі дзён стала вядома, што яго асудзілі на 15 сутак арышту і перавезлі ў Мінскі ізалятар часовага ўтрымання.
Адтуль яго перавялі ў СІЗА-1, дзе ён знаходзіцца дагэтуль.
10 ліпеня Дзмітрыю Папову было прад’яўленае абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).