Дзмітрый Карака – асабісты памочнік і каардынатар ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі.
Адзін з каардынатараў ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі. Быў затрыманы 18 чэрвеня разам з патэнцыйным кандыдатам у прэзідэнты і яго сынам Эдуардам Бабарыка. Да затрымання дома ў Дзмітрыя Каракі прайшоў вобшук.
Змешчаны пад варту ў СІЗА КДБ.
43-гадовы Дзмітрый Карака большую частку свайго жыцця прысвяціў ваеннай службе, распавядаў “Белсат”.
Пасля заканчэння ваеннай акадэміі ў 1998 годзе Карака стаў намеснікам начальніка на памежнай заставе “Брэст”, у складзе Брэсцкай Чырванасцяжнай памежнай групы. Потым прайшоў заставы “Камянюкі”, “Пясчатка”, “Кацельня-Баярская”, стаўшы там начальнікам. У 2005-2008 гадах жыў у Маскве, вучыўся ў памежнай акадэміі ФСБ. З 2008 года – афіцэр і старэйшы афіцэр аддзела арганізацыі памежнай службы ў Дзяржаўным памежным камітэце. Перад выхадам на пенсію ўзначальваў сектар арганізацыі паўсядзённага аператыўнага пошуку ў тым жа аддзеле.
«Мой муж – афіцэр, 20 гадоў аддаваў доўг Радзіме, ахоўваючы дзяржаўныя межы Беларусі, – расказала яго жонка Мар’яна ў інтэрв’ю “Белсат”. – За перыяд службы ён не меў ніводнага спагнання. Асабіста затрымаў больш за 200 парушальнікаў мяжы, двойчы быў узнагароджаны прэзідэнтам. Скончыў ён сваю службу вельмі годна – у Дзяржаўным памежным камітэце. У жніўні 2014 года ён выйшаў на пенсію ў званні падпалкоўніка».
Храналогія пераследу
Адзін з каардынатараў ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты Віктара Бабарыкі Дзмітрый Карака быў затрыманы 18 чэрвеня 2020 г. разам з Эдуардам Бабарыкам па дарозе ў тэрытарыяльную выбарчую камісію для здачы сабраных подпісаў.
З моманту затрымання Дзмітрый знаходзіцца пад вартай у СІЗА КГБ.
Праваабарончай супольнасцю Дзмітрый Карака прызнаны палітвязнем.
palitviazni.info