Дзмітрый Канапелька нарадзіўся 13 снежня 1983 году.
Дзмітрый Канапелька – дырэктар ААТ “Тэхнакратыя”.
Быў затрыманы 11 верасня, абвінавачваюць па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса. Ставяць у віну падзеі 9-12 жніўня ў Мінску. Ён у гэты час жыў у гатэлі “Вікторыя”, паведамляе spring96.org.
Праваабарончай супольнасцю Дзмітрый Канапелька прызнаны палітвязнем.