Дзмітрый Дубкоў

Дзмітрый Дубкоў – 28-гадовы дальнабойшчык. Быў затрыманы 13 жніўня ў сябе дома.

У ноч з 10 на 11 жніўня Дзмитрый прысутнічаў на акцыі пратэсту каля станцыі метро “Пушкінская” ў Мінску. Яго папрасілі перагарадзіць дарогу машынай камунальнай службы, што ён і зрабіў.

Першапачаткова яму ставілі ў віну тры артыкулы Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 293 (Масавыя беспарадкі), ч. 1 арт. 310 (Наўмыснае блакаванне транспартных камунікацый), ч. 3 арт. 214 (Крадзеж транспартнага сродку, учынены з прымяненнем насілля, небяспечнага для жыцця або здароўя, альбо з пагрозай яго прымянення). Пазней стала вядома, што яму прад’явілі абвінавачванне па адным артыкуле – ч. 2 арт. 293 КК (удзел у масавых беспарадках), паведамляе spring96.org.

Правабарончай супольнасцю Дзмітрый Дубкоў прызнаны палітвязнем.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні