Глеб Фіцнер нарадзіўся 18 сакавіка 1999 году.
Глеб Фіцнер – студэнт чацвёртага курсу Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэту.
Быў затрыманы 12 лістапада ў межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), паведамляе spring96.org.
Глебу прад’яўлена абвінавачванне па дадзеным артыкуле.
Праваабарончай супольнасцю Глеб Фіцнер прызнаны палітвязнем.