Вікторыя Гранкоўская – былая студэнтка БНТУ, якую адлічылі падчас восеньскіх акцый пратэсту ў Беларусі.
Дзяўчына была затрымана 12 лістапада ў межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), паведамляе spring96.org.
Вікторыі было прад’яўлена абвінавачванне. Спачатку яе змясцілі пад варту ў СІЗА КДБ, затым перавялі ў СІЗА-1.
Праваабарончай супольнасцю Вікторыя Гранкоўская прызнана палітвязнем.