Вяргілій Ушак

Вяргілій Ушак — аператар, які здымаў пікет па зборы подпісаў у Гродне 29 мая.

Вяргілію Ушаку 26 гадоў. Ён праграміст па адукацыі, апошнім часам працаваў у Свята-Елісавецінскім манастыры аператарам ЭВМ. Захапляецца фатаграфіяй, робіць фотасесіі.

Са слоў Надзеі Салодкай – нявесты Вяргілія – ён не быў актывістам, ніколі не прымаў удзел у палітычных ці грамадскіх акцыях, але, як любы грамадзянін, сачыў за тым, што адбываецца ў краіне, чытаў навіны.

“Як Вяргілій трапіў на пікет 29 траўня?  Ён адгукнуўся на аб’яву пра пошук аператара для здымкі на пікеце менавіта ў Горадні, – распавяла Надзея belsat.eu. – Тая пятніца ў яго была вольным днём, таму ён паехаў у Горадню, каб паздымаць.

Гэта наогул была першая ў яго жыцці грамадзянская актыўнасць. Ніякіх грошаў яму дакладна не прапаноўвалі”.

Хроніка пераследу

Вяргілій Ушак быў затрыманы 29 мая 2020 году.

Яму прад’яўлены абвінавачванні паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэкса).

Па словах яго нявесты Надзеі, Вяргілій раней не быў знаёмы ні з кім з каманды “Краіны для жыцця” або ініцыятыўнай групы Ціханоўскай.

Праваабарончай супольнасцю Вяргілій Ушак прызнаны палітвязнем.

palitviazni.info

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні