Вольга Філатчанкава

Вольга Філатчанкава нарадзілася 6 красавіка 1979 году.

Вольга Філатчанкава – выкладчыца Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, асістэнтка кафедры ПЗІТ. Удзельніца відэазвароту выкладчыкаў БДУІР супраць гвалту, брала ўдзел у забастоўцы.

Была затрымана 12 лістапада, у гэты ж дзень у яе дома быў праведзены вобшук, паведамляе spring96.org.

Вользе прад’яўлена абвінавачванне па арт. 342 ч. 1 КК РБ (Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Спачатку яе змясцілі пад варту ў СІЗА КДБ, затым перавялі ў СІЗА-1.

Праваабарончай супольнасцю Вольга Філатчанкава прызнана палітвязнем.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні