Вольга Паўлава

Вольга Паўлава нарадзілася 26 мая 1988 году. Актывістка “Краіны для жыцця”.

Вольга Паўлава скончыла медыцынскі універсітэт і займалася прасоўваннем прафесійнай касметыкі на адным з буйных касметалагічных прадпрыемстваў. Падчас выбарчай кампаніі 2020 года стала актывісткай праекта “Краіна для жыцця”, заснаванага Сяргеем Ціханоўскім, была сяброўкай ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай, збірала подпісы за яе вылучэнне.

Пасля выбараў удзельнічала ў акцыях пратэсту. Яе затрымлівалі 4 разы. Апошні раз – на акцыі на “плошчы Пераменаў”, пасля чаго на яе завялі крымінальную справу, інфармуе spring96.org.

Праваабарончай супольнасцю Вольга Паўлава прызнана палітвязнем.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні