Вольга Класкоўская

Вольга Класкоўская – былая журналістка “Народнай волі”. Была затрымана 14 кастрычніка ў Мінску.

Яе абвінавачваюць у перакрыцці руху транспарту на скрыжаванні праспекта Ракасоўскага і вуліцы Пляханава ўвечары 13 кастрычніка. Акцыю праводзілі каля 7 чалавек, сярод якіх нібыта была і Вольга Класкоўская. У іх узнікла сутычка з адным з кіроўцаў.

Ёй ставяць у віну здзяйсненне злачынства, прадугледжанага арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і пацягнулі парушэнне працы транспарту), паведамляе spring96.org.

17 снежня ў судзе Ленінскага раёна Мінска распачаўся разгляд крымінальнай справы ў адносінах да Вольгі Класкоўскай, а таксама Максіма Бабіча і Артура Булаўскага. Для Вольгі запрасілі 2 гады калоніі. 22 снежня ёй быў вынесены менавіта такі прысуд.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні