Васіль Баброўскі — гродзенец, затрыманы падчас пікету па зборы подпісаў у Гродне 29 траўня.
Хроніка пераследу
Выстаўленыя абвінавачванні паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) КК.
Праваабарончай супольнасцю Васіль Баброўскі быў прызнаны палітвязнем.
9 ліпеня Васіля Баброўскага выпусцілі з СІЗА-1. Мера стрымання ў дачыненні да яго была змененая на падпіску аб нявыездзе.