Член ініцыятыўнай групы па вылучэнні ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай.
Арцём з дзіцячага ўзросту захапляўся фота- і відэаздымкай, да службы ў войску працаваў аператарам «у дзяржаўным прадпрыемстве».
Арцём Сакаў мае агульную сярэднюю адукацыю, пачынаў вучыцца ў дарожна-будаўнічым тэхнікуме, але не скончыў – прызвалі ў войска. Пасля тэрміновай службы хлопец вырашыў застацца ў войску і падпісаў кантракт. У памежных войсках ён праслужыў да 2018 году.
25-гадовы гамяльчанін Арцём Сакаў супрацоўнічаў з Сяргеем Ціханоўскім у якасці аператара каналу «Краіна для жыцця».
Упершыню ён быў затрыманы ў пачатку траўня ў Магілёве пасля таго, як правёў стрым з сустрэчы з падпісчыкамі. Сяргея Ціханоўскага тады ў Магілёве не было, замест яго стрым вёў Уладзімір Няронскі, які пазней быў арыштаваны разам з Сакавым, інфармуе belsat.eu.
8 мая суд Акцябрскага раёну Магілёва прызначыў Арцёму 5 сутак арышту.
Выйшаўшы на волю, Сакаў працягнуў здымаць ролікі для каналу.
Хроніка пераследу
Знаходзіўся на пікеце па зборы подпісаў у Гродне 29 траўня. Затрыманы 31 траўня. Выстаўленыя абвінавачванні паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэкса.
Праваабарончай супольнасцю Аляксандр Арановіч прызнаны палітвязнем.
palitviazni.info