Арцём Вінакураў – 21-гадовы студэнт трэцьяга курсу БДУІР.
Паводле звестак МУС, 26 кастрычніка ён разам з іншымі навучэнцамі зайшоў у аўдыторыю, дзе праходзіў занятак, і пачаў заклікаць да страйку. Пасля таго, як дэкан факультэта інфармацыйных тэхналогій і кіравання Леанід Шылін зрабіў заўвагу студэнтам і папрасіў іх выйсці з аўдыторыі “у яго адрас пасыпаліся абразы і пагрозы”.
Арцём быў затрыманы 28 кастрычніка, супраць яго была распачатая крымінальная справа аб арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (артыкул 342 Крымінальнага кодэкса), інфармуе spring96.org.
Праваабарончай супольнасцю Арцём Вінакураў прызнаны палітвязнем.