Антаніна Канавалава – давераная асоба Святланы Ціханоўскай, была затрыманая 6 верасня і асуджаная ў адміністрацыйным парадку на 40 базавых велічынь штрафа за ўдзел у несанкцыянавым мерапрыемстве. Аднак пасля суду жанчыну не адпусцілі, а перазатрымалі ў межах крымінальнай справы, паведамляе spring96.org.
Антаніна Канавалава знаходзіцца ў статусе падазраванай па арт. 293 Крымінальнага кодэкса – “Масавыя беспарадкі”.
Праваабарончай супольнасцю Антаніна Канавалава прызнана палітвязнем.