Андрэй Чапюк – валанцёр “Вясны”, быў затрыманы 2 кастрычніка ў г. Мінску супрацоўнікамі ГУБАЗіК.
Уся дзейнасць Андрэя Чапюка насіла выключна мірны, праваабарончы характар і была накіраваная на дапамогу людзям, якія пакутуюць за свае палітычныя погляды і перакананні, за абарону сваіх правоў, паведамляе spring96.org.
9 кастрычніка Андрэю было прад’яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса – “Удзел у масавых беспарадках”.
Утрымліваецца ў СІЗА-1 г. Мінска.
Праваабарончай супольнасцю Андрэй Чапюк прызнаны палітвязнем.