Андрэй Расулаў

Андрэй Расулаў быў затрыманы 22 верасня ў Гомелі. У кватэру, дзе Андрэй пражывае са сваёй дзяўчынай, прыйшлі сілавікі. Яны паклалі хлопца на падлогу, скруцілі рукі жгутом і дапытваліся, ці ведае ён Дзмітрыя Падлобнікава. Пасля гэтага Андрэя затрымалі, паведамляе spring96.org.

Знаходзіцца ў статусе падазраванага за падзеі 9 жніўня па арт. 342 Крымінальнага кодэкса – “Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак”.

Быў вызвалены з ІЧУ г. Жлобіна.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні