Андрэй Папоў вучыўся ў Мінскім каледжы прадпрымальніцтва, атрымаў прафесію менеджара-эканаміста. Перад затрыманнем працаваў гібнікам па метале, а паралельна навучаўся кампутарнай графіцы.
Быў паранены і затрыманы 9 жніўня. Трое сутак правёў у ІЧУ г. Жодзіна, пасля чаго быў вызвалены. Ізноў Андрэя затрымалі 1 верасня, паведамляе spring96.org.
Яму было прад’яўленае абвінавачванне па арт. 293 Крымінальнага кодэкса – “Масавыя беспарадкі”.
Праваабарончай супольнасцю Андрэй Папоў прызнаны палітвязнем.