Андрэй Новікаў — валанцёр ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай. Ён з’яўляецца грамадзянінам Расіі, хаця шмат гадоў жыве ў Беларусі.
Андрэй Новікаў нарадзіўся ў беларускім Варапаева, пасля школы з’ехаў вучыцца ў Расію. Жыў на Далёкім Усходзе, служыў у міліцыі, мае званне падпалкоўніка ў адстаўцы. Двойчы ўдзельнічаў у вайсковых апэрацыях на тэрыторыі Чачні.У яго ёсць жонка і двое непаўнагадовых дзяцей.
Хроніка пераследу
Андрэя Новікава затрымалі 6 чэрвеня ў вёсцы Прусы Паўстаўскага раёна Віцебскай вобласці за ўдзел у пікеце па зборы подпісаў, які прыраўнялі да несанкцыянаванага масавага мерапрыемства. Спачатку яго адвезлі ў Паставы, каб скласці пратакол па арт. 23.34 КаАП, а затым стала вядома, што яго перавезлі ў Мінск у ІЧУ на вул. Акрэсціна, а пасля ў СІЗА-1. 12 чэрвеня яму прад’явілі абвінавачванне па ч.1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) КК.
Праваабарончай супольнасцю Андрэй Новікаў быў прызнаны палітвязнем.
26 лістапада Андрэй Новікаў быў вызвалены і дэпартаваны ў Расію.
palitviazni.info