Андрэй Абозаў

Храналёгія перасьледу

Андрэй Абозаў — фігурант крымінальнай справы, заведзенай у жніўні 2005 г. пракуратурай г. Менску па факце распаўсюду ў інтэрнэце мультфільмаў, якія «зьневажаюць гонар і годнасьць прэзыдэнта Беларусі» (арт. 367 ч. 1). Нагодай для завядзеньня справы сталі мультфільмы сатырычнага характару, якія зьявіліся ў інтэрнэце.

На той момант Андрэй Абозаў зьяўляўся адміністратарам сайту грамадзкай ініцыятывы «Трэці шлях». У межах дадзенай крымінальнай справы ён, а таксама каардынатар праекту Павал Марозаў былі дапытаныя ў якасьці сьведак. Супрацоўнікі КДБ правялі ў іх кватэрах ператрусы, забраўшы кампутарную тэхніку.

У хуткім часе пасьля допытаў і вобыскаў Андрэй Абозаў пакінуў Беларусь. Зараз пражывае ў Паўночнай Эўропе.

Іншыя падазраваныя па справе аб мульціках — Павал Марозаў і Алег Мініч — таксама зьехалі за межы Беларусі.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні