Анатоль Блізьняцоў

Жыхар г. Полацку Віцебскай вобласьці. Адзін з трох фігурантаў крымінальнай справы, заведзенай у 1999 годзе за зрываньне ў Полацку дзяржаўных сьцягоў.

Храналёгія перасьледу

Затрыманы 10 сакавіка 1999 г. разам з Сяргеем Лавейкіным і Алегам Кайдавым. Усе трое былі зьбітыя і абвінавачаныя па крымінальным артыкуле “Злоснае хуліганства” (падчас суду абарона настаяла на перакваліфікаваньні абвінавачаньня на артыкул “апаганьваньне дзяржаўных сымбаляў”. Некалькі гадоў трое палачан здымалі з дахаў будынкаў мясцовай улады чырвона-зялёныя сьцягі на знак пратэсту, пасьля такіх акцый здараліся затрыманьні, але міліцыянты адпускалі іх.

Справа разглядалася вайсковым судом у Віцебску з прычыны прафэсыйнай прыналежнасьці аднаго з абвінавачаных — С. Лавейкіна.

А. Блізьняцоў, як і А. Кайдаў, былі студэнтамі Полацкага ўнівэрсытэту.

Усе абвінавачаныя тлумачылі, што зрывалі дзяржаўны сьцяг таму, што ён не адпавядае гістарычнай праўдзе і справядлівасьці, бо сымбалем Беларусі зьяўляецца бел-чырвона-белы сьцяг, супраць адмены якога маладзёны і выказалі свой пратэст.

8 ліпеня 1999 г. усе трое прызнаныя вінаватымі ў ганьбаваньні дзяржсымбаляў і пакараныя штрафамі. Анатоль Блізьняцоў, якога суд вызначыў як саўдзельніка, быў прысуджаны да штрафу ў 200 мільёнаў рублёў (450 даляраў ЗША).

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні