Анастасія Міронцава

Нарадзілася 15 студзеня 1996 году.

Анастасія Міронцава да затрымання была адной з найлепшых студэнтак апошняга курса БДАМ. Але яна не змагла патрапіць на дзяржэкзамены, бо была за кратамі, афіцыйнага ліста ад органаў у акадэмію не прыйшло, і дзяўчыну адлічылі.

Яна была затрымана 16 кастрычніка ў межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Справа звязана з падзеямі 10 жніўня – дзяўчыны трапілі на відэа з пратэстаў, што стала падставай для затрымання, інфармуе spring96.org.

Праваабарончай супольнасцю Анастасія Міронцава прызнана палітвязнем.

Справы, якія датычацца гэтага чалавека:

Іншыя палітычныя вязьні