Нарадзілася 23 верасня 2001 году.
Анастасія Булыбенка – былая студэнтка БНТУ, якую адлічылі падчас восеньскіх акцый пратэсту ў Беларусі.
Дзяўчына была затрымана 12 лістапада ў межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя альбо ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Дома ў яе правялі вобшук, пасля яго адвезлі на допыт у КДБ, паведамляе spring96.org.
Анастасіі было прад’яўлена абвінавачванне.
Праваабарончай супольнасцю Анастасія Булыбенка прызнана палітвязнем.